BE RU EN

У Зяленскага паведамілі, што змянілася ў палітыцы Трампа пасля сустрэчы ў Ватыкане

  • 2.05.2025, 17:37

Але пэўныя ілюзіі яшчэ захоўваюцца.

Пазіцыя афіцыйнага Вашынгтона ў дачыненні да Расеі прыкметна змянілася пасля сустрэчы прэзідэнтаў Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Рыме. Зрэшты, у амерыканскага лідара яшчэ захоўваюцца пэўныя ілюзіі.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка АП Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю 24 каналу.

Са слоў палітыка, Трамп паступова разумее, што без магутнага ціску Масква не спыніць вайну супраць Украіны. Зрэшты, амерыканскі прэзідэнт яшчэ некаторы час будзе дагульваць сваю стратэгію «мяккай дыпламатыі» ў дачыненні да Расеі.

«Пуцін не ўважае Трампа за роўнага сабе. Ён бачыць сябе значна хітрэйшым гульцом, топам №1. Трамп, на яго думку, - гэта той, каго лёгка перахітрыць», - падкрэсліў дарадца кіраўніка ОПУ.

Падаляк мяркуе, што Трамп усё яшчэ спадзяецца, што Расея, калі да яе звярнуцца без ціску, пагодзіцца спыніцца, не рэалізаваўшы сваю галоўную мэту. Зрэшты, паступова робіцца зразумела, што гэта не так. Аднак Трамп спрабуе «дайграць», бо ілюзіі дагэтуль прысутнічаюць у пэўнай частцы амерыканскага палітычнага дыскурсу.

Апошнія навіны