На Балі адбыўся блэкаўт
- 2.05.2025, 19:49
Папулярная ў беларускіх турыстаў выспа часткова пагрузілася ў цемру.
На інданезійскім востраве Балі адбылося масавае адключэнне электраэнэргіі, паведамляюць Jakarta Globe.
Блэкаўт пачаўся блізу 15-16:00 паводле мясцовага часу (10-11:00 паводле Менску) і закрануў большую частку вострава.
Дзяржаўная энэргетычная кампанія PLN Bali растлумачыла збой пашкоджаннем падводнага сілавога кабелю, які ідзе з вострава Ява на Балі. Праз гэта ўсе балійскія электрастанцыі адначасова адключыліся, што прывяло да раптоўнага і паўсюднага адключэння электраэнэргіі.
Хоць аднаўленне электрычнасці ўжо пачалося, у PLN адзначылі, што сістэма ўсё яшчэ стабілізуецца і ў сувязі з гэтым магчымыя новыя частковыя адключэнні. Да вечара (на момант публікацыі матэрыялу на Балі было блізу поўначы паводле мясцовага часу) удалося аднавіць электразабеспячэнне прыкладна на 50%.