У Менск звезлі вайсковую тэхніку
- 2.05.2025, 20:01
Вуліцы ў цэнтры горада перакрытыя.
У Менск звезлі вайсковую тэхніку. Ідзе рэпетыцыя параду, прымеркаванага да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай.
Паводле звестак «Яндэкса», праз перакрыццё вуліцаў у Менску цяпер назіраюцца 6-бальныя заторы.
Яшчэ адна рэпетыцыя пройдзе 6 траўня.