ISW: Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў Бранскую вобласць РФ
- 22.05.2025, 13:13
І ледзь не дайшлі да самага Бранска.
Украінскія вайскоўцы зайшлі ў Бранскую вобласць Расеі.
Аб дзеяннях УСУ напісалі аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Аналітыкі ISW 21 траўня апублікавалі справаздачу аб сітуацыі на расейска-ўкраінскай вайне. Сярод іншага, у справаздачы гаварылася пра ўкраінскія ДРГ на расейскай тэрыторыі.
ISW напісаў, што ўкраінцы спрабуюць рушыць наперад у Курскай вобласці ў кірунку Цёткіна, Новага Шляху і Вольфіна. Інфармацыя грунтуецца на паведамленнях расейскіх міліблогераў: яны напісалі ў Telegram аб атаках украінцаў каля названых населеных пунктаў. Пры гэтым міліблогеры заявілі аб пранікненні ўкраінскіх ДРГ у Бранскую вобласць, гаворыцца ў справаздачы. Расейскія ўлады адпрэчылі такія здагадкі. Зрэшты, губернатар усё ж перацяў дарогу, якая вядзе ў Бранск: афіцыйная прычына - «прэвентыўны захад». Між тым у сетцы назвалі населеныя пункты, каля якіх ФСБ РФ лавіла ДРГ: Суботавае, Мякішава, Сузем, Трубчэўск, Выганічы, Лопуш. Калі пазначыць іх на мапе, то бачым, што ўкраінскія вайскоўцы прайшлі 90 км і ледзь не дайшлі да Бранска.