BE RU EN

Дроны ГУВ знішчылі ваенны цягнік РФ

  • 25.05.2025, 13:50

Гараць цыстэрны з палівам.

Байцы Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны нанеслі сур'ёзны ўдар па лагістыцы акупантаў на поўдні краіны.

Быў знішчаны ваенны цягнік расейцаў у Запарожскай вобласці. Кадры аперацыі былі апублікаваныя раніцай 25 траўня на афіцыйным канале ваеннай выведкі. Аперацыя была ажыццёўленая ў суботу, 24 траўня, беспілотным падраздзяленнем ГУВ.

Варожы цягнік з палівам для УС РФ выведнікі знайшлі на адрэзку Верхні Такмак – Малачанск – Фёдараўка.

Па ім проста ў момант руху быў нанесены ўдар дронамі FPV.

«Як мінімум тры цыстэрны з палівам знішчаныя. Чыгуначныя зносіны расейскіх акупантаў на часова заняволеных тэрыторыях Запарожскай вобласці і Крыма парушаныя», – паведамілі выведнікі.

Яны анансавалі новыя аперацыі з мэтай блакавання ваеннай лагістыкі краіны-агрэсаркі.

Апошнія навіны