BE RU EN

УСУ накрылі расейскі цэнтр ФСБ

  • 27.05.2025, 20:04

На будынак скінулі дзве бомбы.

Украінская вайсковая авіяцыя нанесла кропкавы ўдар па аб'екце расейскіх спецслужбаў у Белгародскай вобласці, нанёсшы сур'ёзныя страты афіцэрам ФСБ.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Соняшник», які спецыялізуецца на інфармацыі аб дзеяннях украінскай авіяцыі.

Паводле звестак крыніцы, пілоты паветраных сіл УСУ са знішчальніка МіГ-29 скінулі дзве высокадакладныя французскія авіябомбы AASM Hammer на будынак, у якім размяшчаліся расейскія сілавікі, у вёсцы Глотава. Удар знішчыў дах і частку паверхаў аб'екта.

Аперацыю суправаджаў выведвальны беспілотнік, які зафіксаваў дакладнае трапленне.

Паводле інфармацыі блогераў, будынак знаходзіўся прыкладна за 5 км ад украінскай мяжы. Там маглі знаходзіцца і супрацоўнікі памежнай службы, якая ў Расеі падпарадкоўваецца ФСБ.

Апошнія навіны