BE RU EN

Што і за колькі сёння прадаюць на менскай Камароўцы

  • 3.05.2025, 16:08

На галоўным рынку краіны пачаўся вясновы сезон.

Агуркі, свежая зеляніна, таматы розных гатункаў і клубніцы – на менскай Камароўцы пачаўся вясновы сезон. Агенцтва «Мінск-Навіны» расказала пра прапановы і кошты ў першыя дні траўня.

У параўнанні з сярэдзінай красавіка агуркі прыкметна патаннелі. Некаторыя прадаюць нават за 3,90 рублі за кілаграм. Верхні парог – да 40 рублёў, але сярэдні кошт – блізу 7-8 рублёў. Кошты таматаў – ад 5,50 да 60 рублёў за кілаграм, але ў сярэднім – ад 6 да 9 рублёў.

Кошт радыскі – 3,50 рубля за кілаграм. Салодкія перцы – ад 6,90 рубля, шампіньёны, баклажаны – ад 7,90 рубля за кілаграм. Бульба – ад 2,50 рубля, ёсць і чыста вымытая – ад 2,99 рубля.

Чарэшні прадаюць ад 130 да 250 рублёў за кілаграм. Трускаўкі – ад 10 да 50 рублёў. Буякі з Перу – ад 55 да 130 рублёў.

Зеляніна – ад 1 да 15 рублёў за 100 грамаў. Звычайная салата – ад 2 рублёў. Імпартная каляровая капуста каляровая – ад 5,90 рубля за кілаграм, беларуская белакачанная – ад 3,90 рубля. Спаржа каштуе 10 рублёў за пучок (у ім блізу 250 грамаў).

Дарэчы, можна набыць піянавідныя цюльпаны. Кошт пытання – ад 1 да 3 рублёў за штучку, у залежнасці ад даўжыні сцябла.

Апошнія навіны