BE RU EN

Стала вядома, колькі разоў з пачатку года мігранты спрабавалі прарвацца з Беларусі ў краіны ЕЗ

  • 3.05.2025, 18:59

Аналіз аператыўных звестак памежных службаў.

Краіны ЕЗ, якія мяжуюць з Беларуссю, за 4 месяцы 2025 года спынілі не менш як 8444 спробы нелегальнай міграцыі, піша «Позірк».

З аналізу аператыўных звестак памежных службаў, выданне палічыла, што паказнік гэтага года на 24,1% меншы, чым за аналагічны перыяд мінулага года (11119), і на 20,8% меншы, чым за чатыры месяцы 2023 года (10800).

За 2025 год Польшча часцей за ўсё сутыкалася з нелегальнай міграцыяй з боку Беларусі: не менш за 5889 выпадкаў (9341 быў у 2024 годзе, 7799 у 2023-м). Латвія ў 2025-м спыніла не менш за 1991 спробу (1595 у 2024-м, 2084 у 2023-м), на мяжы з Літвой вядома 564 выпадкі (183 у 2024-м, 917 у 2023-м).

Апошнія навіны