BE RU EN

Украінскі дрон «Баба Яга» разграміў пазіцыі і тэхніку расейцаў у Харкаўскай вобласці

  • 3.05.2025, 19:14

Відэафакт.

Украінскія памежнікі атакавалі пазіцыі і знішчылі тэхніку расейцаў у Харкаўскай вобласці. Украінскія абаронцы выкарыстоўвалі айчынны дрон «Баба Яга».

Як паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны ў Telegram.

– «Баба Яга» памежнікаў Харкаўскага атрада выявіла і знішчыла тры машыны і тры пазіцыі акупантаў.

На кадрах заўважна, як дрон скідае выбухоўку на пазіцыі і аўтамабілі расейскіх акупантаў, пасля чаго яны выбухаюць.

Адзначым, што ўдарны дрон Vampire, вядомы таксама як «Баба Яга» – гэта ўкраінскі беспілотнік, гексакоптар цяжкага класу. Ягоная распрацоўка пачалася ўлетку 2022 года.

Дрон можа скідаць розныя боепрыпасы, выкарыстоўваецца для дыстанцыйнага мінавання і перавозкі карысных грузаў. У ягоным арсенале – спецыяльныя авіябомбы, мінамётныя, супрацьтанкавыя і супрацьпяхотныя міны.

Апошнія навіны