BE RU EN

«Лукашэнка разумее, што гэта ўсё абрынецца»

  • 3.05.2025, 20:01

Дыктатар прывязаны да Расеі вельмі моцна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэтым летам Расея можа «нешта рыхтаваць у Беларусі пад выглядам ваенных вучэнняў».

Якія канкрэтныя дзеянні можа распачаць Лукашэнка, беручы да ўвагі рост ягонай залежнасці ад Крамля? Спытаў сайт Charter97.org генерал-маёра СБУ ў запасе Віктара Ягуна:

– Лукашэнка самастойна нічога рабіць не будзе. Як дапаможная сіла, як другі эшалон – магчыма. Усё, на што ён можа пайсці, гэта прадаўжаць тэрарызаваць Еўропу мігрантамі. Магчымыя нейкія правакацыі ў дачыненні да канкрэтых асобаў, былых грамадзянаў Беларусі, якія выступаюць супраць яго.

Ён разумее, што калі ў Расеі нешта адбудзецца, а Беларусь прывязаная да Расеі вельмі моцна, то гэта ўсё абрынецца. І разам з пуцінскім рэжымам і ягоны рэжым пойдзе ў тартарары.

Украіна гатовая да любых падзей. Ёсць адпаведныя сілы, і ўмацаванні таксама створаныя. На гэтым кірунку наступаць, як хочуць у Крамлі, іх войска не зможа. Калонамі выступіць у іх дакладна не атрымаецца.

Цяпер ужо не тая вайна і не тыя магчымасці – ні ў Расеі, ні ў Беларусі. Калі яны зноў пойдуць калонамі, а там шырокім фронтам не прайсці, іх проста спаляць – і ўсё скончыцца. Таму, хутчэй за ўсё, гэта проста гульня на нервах.

Апошнія навіны