BE RU EN

Сабаленка трэці раз перамагла ў прэстыжным турніры ў Мадрыдзе

  • 3.05.2025, 21:29

Беларуская тэнісістка ў фінале перамагла амерыканку Коры Гаўф.

Першая ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заваявала тытул на турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе (Гішпанія).

У фінале яна падолела чацвёртую ракетку свету амерыканку Коры Гаўф з лікам 6:3, 7:6 (7:3).

Для Сабаленкі тытул у Мадрыдзе стаў 20-м у кар'еры, трэцім у сезоне і трэцім у Мадрыдзе. Арына перамагала ў 2021 і 2023 годзе. У леташнім фінале Сабаленка саступіла польскай тэнісістцы Ізе Свёнтэк з лікам 5:7, 6:4, 6:7 (7:9).

Апошнія навіны