BE RU EN

Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу «Ралан Гарос»

  • 30.05.2025, 15:05

Першая ракетка свету спакойна падолела сербку Вольгу Данілавіч.

Беларуска Арына Сабаленка ўпэўнена прабілася ў чацвёртае кола Адкрытага чэмпіянату Францыі ў тэнісе.

У матчы трэцяга кола беларуска падолела прадстаўніцу Сербіі Вольгу Данілавіч, якая займае 34-е месца ў рэйтынгу WTA. Рахунак - 6:2, 6:3.

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 21 хвіліну.

За выхад у чвэрцьфінал Сабаленка будзе змагацца супраць амерыканкі Аманды Анісімавай, якая ў 1/16 фіналу перамагла Клару Таўсан з Даніі - 7:6 (7:4), 6:4.

Апошнія навіны