BE RU EN

«Мы стаім на парозе гістарычных падзей, звязаных з абнуленнем Расеі»

  • 4.05.2025, 12:50

Прымус Масквы складаецца з двух элементаў.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што пагадненне аб рэсурсах з'яўляецца прызнаннем суб'ектнасці Украіны Захадам.

«Расея за ўвесь перамоўны працэс выкарыстала амаль 5 тысяч ракет і дронаў для ўдараў па тэрыторыі Украіны. Гэта істотна перавышае тое, што было да так званага перамоўнага працэсу, у якім фіктыўна бярэ ўдзел Расея. Вось гэта таксама ўжо ёсць у разуменні ЗША, гэтая «матэматыка» ёсць на стале. Яны дакладна разумеюць, што робіць Пуцін, і да іх, на мой погляд, прыходзіць разуменне таго, што без прымусу з Расеяй весці дыскусію немагчыма», - заявіў Міхаіл Падаляк.

Пра гэта Міхаіл Падаляк расказаў у эфіры тэлеканала ICTV на YouTube.

Дарадца кіраўніка ОПУ распавёў, як зменіцца пазіцыя ЗША да вайны ва Украіне ў хуткай будучыні: «Што такое прымус? Раскажу вельмі сцісла. Прымус складаецца з двух элементаў, якія павінны быць цалкам скарыстаныя. На жаль, напоўніцу абодва пакуль не скарыстаныя. Першы - гэта санкцыі ці, скажам так, «абнуленне» эканамічных магчымасцяў Расеі. Вось гэтыя санкцыі мусяць перайсці да фармату вельмі жорсткага эмбаргавага тыпу. Я думаю, што адміністрацыя Трампа да такіх санкцый будзе гатовая».

«Гэта першае, але санкцыі самі не працуюць. Калі б гэта была халодная вайна, то так, гэтая палітыка мела б значэнне, яна б у сярэднетэрміновай перспектыве дала б істотныя вынікі і Расея была б раздушаная, у гэтым у мяне няма ніякіх сумневаў, праз 3, 5, 10 гадоў, але мы з вамі разумеем, што ў нас такога часу няма, таму другі інструмент - мілітарныя ўдары па тэрыторыі Расеі. Пастаўкі вайсковай тэхнікі ад ЗША будуць цалкам разблакаваныя», - падкрэсліў Міхаіл Падаляк.

Апошнія навіны