BE RU EN

З'явілася першая выява ўкраінскага беспілотніка Magura V7 з ракетамі

  • 4.05.2025, 14:35

Менавіта ён упершыню ў гісторыі збіў два расейскія знішчальнікі.

Украіна паспяхова збіла два расейскія самалёты, адпраўленыя для перахопу яе беспілотнікаў у Чорным моры.

Збілі варожыя самалёты дроны Magura V7 Surface Drone, пра якія да гэтага нічога не было вядома, з дапамогай амерыканскіх ракет Sidewinder, піша Navalnews.

Гэта першыя два знішчальнікі ў гісторыі, збітыя беспілотнікам, але наўрад ці яны будуць апошнімі, дапусціла выданне. Яно раскрыла некаторыя дэталі аб гэтай аперацыі.

Паводле інфармацыі журналістаў, хоць першапачаткова былі звесткі, што варожыя знішчальнікі збілі беспілотнікі Magura V5, але Naval News пацвярджае, што насамрэч гэта быў буйнейшы Magura V7.

«Гэта першы выпадак, калі распрацоўка V7 была прадстаўленая грамадскасці», - канстатавала выданне.

Першапачаткова Naval News паведамлялі, што дроны, імаверна, выкарыстоўвалі ракеты AA-11 Archer. «Гэтая канфігурацыя, вядомая як Sea Dragon, была адзінай публічна вядомай. Цяпер мы можам раскрыць узброены тып Sidewinder», - удакладнілі інфармацыю журналісты.

У Magurа V7 шырэйшы корпус з вялікімі фіксаванымі пускавымі накіравальнымі. Яе даўжыня амаль 8 м, тады як даўжыня V5 складае 5,5 м. Фактычна V7 з'яўляецца павялічанай версіяй Magura V5, базавай мадэлі, якая выкарыстоўваецца для тарана варожых караблёў з дапамогай выбухоўкі.

Журналісты адзначылі, што версія V7 больш аптымальная і прадуманая, аднак пакуль незразумела, ці ўзброеная яна выключна ракетамі Sidewinder ці можа несці іншую зброю.

Magura V7 мае падобныя лініі з V5, але ў яе змененая форма носа для лепшай морапраходнасці, карыснай для аперацый зімой. «Яна заўважаная з некалькімі антэнамі сувязі і датчыкамі. Выглядае, што ў яе няма выбуховага рэчыва ў носе праз адсутнасць ударных дэтанатараў, але гэта можа быць наладжана», - выказалі здагадку журналісты.

Апошнія навіны