Рубіё: Польшча радыкальна ўмацавала нашу агульную бяспеку
- 4.05.2025, 15:29
Дзяржсакратар ЗША прадказаў дзвюм краінам «светлую будучыню».
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё выступіў з заявай з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня. Ён падкрэсліў неабходнасць цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі дзеля «свабоды, працвітання, бяспекі і дэмакратыі», паведамляе «Польскае радыё».
Напярэдадні прадстаўнік адміністрацыі Трампа заявіў, што Польшча і ЗША з'яўляюцца партнёрамі ў пабудове больш бяспечнай і квітнеючай будучыні для абедзвюх краін.
«Польшча радыкальна ўмацавала нашу агульную бяспеку дзякуючы свайму ўдзелу ў NATO і працягвае прымаць у сябе тысячы амерыканскіх вайскоўцаў», - дадаў Марка Рубіё.
У сваёй заяве дзяржсакратар адзначыў, што агульная будучыня дзвюх краін «ніколі яшчэ не выглядала такой светлай».
Адной з падзей, якая падкрэслівае глыбокую сувязь Польшчы і ЗША, стаў традыцыйны парад Канстытуцыі 3 траўня ў Чыкага, які правяла польская дыяспара.
Галоўнай тэмай мерапрыемства сёлета было тысячагоддзе Каралеўства Польскага.
Палякі з Чыкага з гонарам падкрэсліваюць, што польская канстытуцыя 1791 з'яўляецца другім - пасля амерыканскай - падобным заканадаўчым актам у свеце.
Парад сімвалічна адкрыў мэр Чыкага Брэндан Джонсан.
«Чыкага ганарыцца тым, што з'яўляецца найбуйнейшым домам польскай грамады за межамі радзімы. Гэта таксама месца правядзення самага вялікага польскага парада ў свеце за межамі Польшчы», - падкрэсліў Джонсан.