УСУ вывелі з ладу расейскі завод у Бранскай вобласці
- 4.05.2025, 21:00
«Страла» спыніла працу.
Расейскі завод "Страла" ў Бранскай вобласці выйшаў з ладу пасля ранішняга ўдару па ім. Прадпрыемства працавала на расейскі вайскова-прамысловы комплекс.
Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі РНБА Украіны Андрэй Каваленка ў Telegram.
"Завод «Страла" ў Суземцы папярэдне больш не можа працаваць пасля ўдару. Ён спецыялізуецца на вытворчасці электронікі для абароннага комплексу", - распавёў кіраўнік ЦСД.
Ён дадаў, што расейскае прадпрыемства вырабляе трансфарматары, дроселі, аўтатрансфарматары з рэгуляваннем напружання, шпулькі індуктыўнасці, фільтры і іншыя электратэхнічныя кампаненты.
"Таксама завод вырабляе радыёлакацыйнае абсталяванне і супрацоўнічае з карпарацыяй "Растэх", пастаўляючы прадукцыю для прадпрыемстваў расейскага вайскова-прамысловага комплексу", - адзначыў Каваленка.