BE RU EN

Навукоўцы ўпершыню знялі на відэа пярэстую галавастую акулу

  • 4.05.2025, 17:34

Дагэтуль яна лічылася няўлоўнай.

Марскія біёлагі ля ўзбярэжжа Усходняга Тымора ў Паўднёва-Усходняй Азіі з выкарыстаннем спецыяльных камер упершыню заснялі пярэстую галавастую акулу (Cephaloscyllium pictum), піша Naked Science.

Яна дагэтуль лічылася няўлоўным прадстаўніком сямейства каціных акул. Раней навукоўцы маглі вывучаць гэты від толькі з дапамогай мёртвых экзэмпляраў, вылаўленых рыбакамі ў Інданезіі.

Cephaloscyllium pictum адрозніваюцца выцягнутым целам з кароткай, шырокай, закругленай і пляскатай галавой.

Біёлагі амаль нічога не ведаюць пра іх лад жыцця, аднак новыя назіранні дапамогуць лепш вывучыць гэты від.

Апошнія навіны