BE RU EN

У Горадні штурмавалі Палац культуры тэкстыльшчыкаў

  • 4.05.2025, 18:10

Дзіўнае дзеянне прымеркавалі да 9 траўня.

Напярэдадні 9 траўня ў Горадні наладзілі рэканструкцыю штурму Рэйхстага. Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 4 траўня, на Савецкай плошчы ў цэнтры горада.

Мерапрыемства было прымеркаванае да 80-годдзя захопу савецкім войскам будынка нямецкага парламента - гэтая баявая аперацыя завяршылася 2 траўня 1945 года.

Праўда, у Горадні замест Рэйстага наважылі штурмаваць Палац культуры тэкстыльшчыкаў, які ўжо некалькі гадоў знаходзіцца на рэканструкцыі, заўважыла «Зеркало».

Мерапрыемства сабрала амаль 10 тысяч гледачоў.

Апошнія навіны