Некаторыя краіны ЕЗ забаранілі пралёт самалёта Фіца ў Расею
- 4.05.2025, 18:32
Прэм'ер Славакіі пачаў скардзіцца.
Некаторыя краіны ЕЗ не жадаюць даваць дазвол на пралёт самалёта прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца ў Расею, куды ён плануе накіравацца для ўдзелу ў парадзе 9 траўня ў Маскве.
Пра гэта Фіца распавёў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю, 4 траўня, паведамляе New Voice.
З ягоных слоў, некаторыя краіны Еўрапейскага звязу не жадаюць, каб урадавы самалёт пралятаў над імі.
«Гэта сорамна. Да чаго мы дайшлі?», - сказаў Фіца.
Пры гэтым ён не стаў удакладняць, пра якія менавіта краіны ідзе гаворка.
Прэм'ер Славакіі таксама пацвердзіў, што 9 траўня будзе ў Маскве.