BE RU EN

Зяленскі адказаў на "прымірэнне", прапанаванае Расеяй

  • 4.05.2025, 19:17

Украіна не застанецца без падтрымкі хаўруснікаў.

Украіна не жадае доўгачасовай вайны з Расеяй. Сёння ёсць усе інструменты, каб хутка яе скончыць. Аднак расейскае кіраўніцтва павінна ведаць, што Украіна не застанецца без падтрымкі хаўруснікаў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Чэхіі, паведамляе "РБК-Украіна".

"На маю думку, калі Украіна будзе моцнай, вайна скончыцца, як мага хутчэй. І ўсе інструменты сёння ёсць у руках найперш Злучаных Штатаў Амерыкі і нашых еўрапейскіх калег. Захаваць хаўрус паміж Амерыкай і Еўропай - задача нумар адзін", - падкрэсліў прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што яшчэ адна прыярытэтная задача - прымусіць Расею пайсці на поўнае і безумоўнае спыненне агню, якое прапанавалі ЗША. І дапамагчы ў гэтым, на яго думку, можа прымус з боку Еўропы і ЗША.

«Але расейцы павінныя ведаць, што мы разлічваем на 3 млн артылерыйскіх набояў. І не толькі Паўночная Карэя будзе ім дапамагаць. У нас ёсць хаўруснікі, якія дапамагаюць Украіне. Гэта не значыць, што нехта хоча доўгай вайны, мы хочам яе скончыць. І ўсе войны заканчваюцца. І заканчваюцца заўсёды доўгія дыктатарскія рэжымы», - сказаў прэзідэнт.

Гэтая заява Зяленскага была адказам расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну, які ў нядаўнім інтэрв'ю прапагандыстам заявіў пра «непазбежнае перамір'е з Украінай». Дыктатар зазначыў, што гэта толькі пытанне часу.

Апошнія навіны