BE RU EN

Рэкардсмен гандбольнай зборнай Беларусі завяршае кар'еру

  • 4.05.2025, 19:46

Барыс Пухоўскі выступае за сербскую "Ваяводзіну".

Вядомы беларускі гандбаліст, 38-гадовы разыгрываючы сербскай «Ваяводзіны» Барыс Пухоўскі завершыць кар'еру.

Як распавёў дырэктар клуба Дарко Еўціч, Пухоўскі зробіць гэта ўлетку.

- Ахмед Сеша летам пяройдзе ў «Вецлар», Ёвіца Нікаліч атрымаў неверагодную прапанову з Кувейта, а Барыс Пухоўскі сыдзе з гандбола, - прыводзіць словы функцыянера zurnal.rs.

Барыс выступае за «Ваяводзіну» з 2022 года. Раней на клубным узроўні ён абараняў колеры менскага СКА і "Дынама", запарожскага "Матора", а таксама вугорскага "Чурго".

Нагадаем, Пухоўскі - рэкардсмен у гісторыі нацыянальнай Беларусі па колькасці матчаў (205) і галоў (865).

Апошнія навіны