BE RU EN

Пакістанскія працаўнікі ўжо ў Беларусі?

  • 4.05.2025, 20:44
Пакістанскія працаўнікі ўжо ў Беларусі?

Гастарбайтараў заўважылі ў Бабруйску.

Пакістанцаў сустрэў у краме журналіст бабруйскага інтэрнэт-партала Bobr.by.

Выявілася, што працаўнікі з Пакістана працуюць паводле гадавых кантрактаў. Са слоў саміх мужчын, працуюць яны на пілараме.

Некалькі тыдняў таму пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці прыняць да 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана. З ягоных слоў, пакістанскую рабочую сілу гатовы прыняць у Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Апошнія навіны