Беларусам прыходзяць падробленыя галасавыя паведамленні ад іх знаёмых
- 4.05.2025, 21:10
Ашуканцы асвоілі новую схему.
Міліцыя патлумачыла беларусам, як адрозніць адноўлены штучным інтэлектам голас знаёмых людзей. Пра гэта ў інтэрв'ю дзяржСМІ сказаў намеснік начальніка ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Шавялёў.
- Што тычыцца прайгранага нейрасеткай голасу, інтанацыю жывога чалавека ён не паўтарае. Таму пакуль нескладана вызначыць, што ён згенераваны ІІ, - падкрэсліў спецыяліст.
Разам з тым у Менску ўсё ж сустракаюцца выпадкі, калі кіберзлачынцы падрабляюць галасы, карыстаючыся інструментарыем штучнага інтэлекту. Напрыклад, Шавялёў расказаў, як быў узламаны тэлефон 20-гадовага жыхара сталіцы, а ад яго імя кантакты маладога чалавека атрымалі згенераванае нейрасеткай галасавое паведамленне. Там утрымлівалася просьба пазычыць 450 рублёў. Праўда, грошы ашуканцам ніхто не пералічыў.
Дзмітрый Шавялёў дадаў, кажучы аб падробцы аферыстамі галасоў з дапамогай ШІ:
- Такіх выпадкаў у Менску зарэгістравана няшмат, і часцей за ўсё ніхто грошы не пералічвае, бо ашуканцы проста масава рассылаюць паведамленне. І зразумела, што з кожным з кантактаў у чалавека розныя ўзаемаадносіны. Таму тут пацярпелых практычна няма.