BE RU EN

Зяленскі: Расея можа ўчыніць правакацыі на 9 траўня

  • 4.05.2025, 21:23
Зяленскі: Расея можа ўчыніць правакацыі на 9 траўня

Украіна не можа гарантаваць бяспеку замежным палітыкам, якія наведаюць Маскву.

Расея можа ўчыніць правакацыі на 9 траўня, каб затым абвінаваціць Украіну. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком Чэхіі Пятром Паўлам, піша liga.net.

Раней кіраўнік дзяржавы заявіў, што Украіна не можа гарантаваць бяспеку замежным палітыкам, якія наважаць наведаць прапагандысцкі парад у Маскве, бо "мы не ведаем, што Расея будзе рабіць у гэтыя даты".

"На жаль, мы разумеем, хто гэтыя суседзі, Расея, і да чаго яны гатовы дзеля нейкіх радыкальных палітычных дывідэндаў унутры сваёй дзяржавы перш за ўсё", - расказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны нагадаў, што гэта не першыя абяцанні Расеі аб спыненні агню, і падкрэсліў, што нават падчас так званага "Велікоднага перамір'я" РФ рабіла атакі на фронце, нягледзячы на ​​запэўненні Злучаным Штатам.

Апошнія навіны