Апублікаваныя звесткі экзітполаў на выбарах у Румыніі
- 4.05.2025, 21:55
Будзе другі тур.
Ультраправы кандыдат Джордж Сіміён лідзіруе на прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі. Аднак яго чакае яшчэ другі тур галасавання.
Пра гэта сведчаць звесткі экзітполаў CURS і "Авангрард", якія публікуе румынскае медыя hotnews.ro.
Вынікі экзітпола CURS:
Джордж Сіміён – 33,1%
Крын Антонеску - 22,9%
Нікушор Дан - 20,9%
Віктар Понта – 14,7%
Алена Ласконі - 4,4%
Вынікі экзітпола «Авангард»:
Джордж Сіміён - 30%
Крын Антонеску - 23%
Нікушор Дан - 23%
Віктар Понта – 15%
Алена Ласконі - 4%
Як прагназуюць, ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў. Таму, 18 траўня адбудзецца другі тур выбараў.
Так, паводле вынікаў экзітполаў, у другім туры Сіміён можа сутыкнуцца з Антанеску (адным з самых уплывовых палітычных лідараў Румыніі, які ў 2012 годзе выконваў абавязкі прэзідэнта) або Данам (мэрам Бухарэста, вядомым сваёй антыкарупцыйнай дзейнасцю), у якіх розніца ў падтрымцы на мяжы статыстыкі.