Ашуканцы тэлефануюць беларусам пад выглядам супрацоўнікаў дзвюх арганізацый
- 5.05.2025, 10:26
Аферысты спрабуюць завалодаць асабістымі звесткамі.
У Менску фіксуюцца выпадкі, калі ашуканцы тэлефануюць людзям пад выглядам прадстаўнікоў “Энэргазбыту” або “Водаканала”. Аферысты спрабуюць завалодаць асабістымі звесткамі гараджан на падставе ўключэння ў спісы на замену лічыльнікаў. Пра гэта паведамляе менская міліцыя.
Падманваючы ахвяр, ашуканцы пытаюцца ў іх персанальныя звесткі, напрыклад, пашпартныя, а таксама просяць усталяваць на мабільны тэлефон спецыяльныя дадаткі.
Аднак супрацоўнікі камунальных прадпрыемстваў не тэлефануюць для замены лічыльнікаў, не просяць коды з SMS або сцягнуць мабільныя дадаткі.
"Усе тэлефонныя размовы, дзе спрабуюць даведацца вашыя асабістыя звесткі або код з SMS, паказваюць на зламысніка на іншым канцы проваду”, – адзначае міліцыя.
Таксама міліцыя нагадвае, што працягваюць ажыццяўляцца схемы, калі людзям тэлефануюць нібыта з самой міліцыі, расказваючы, што чалавек ужо меў зносіны з ашуканцамі і ўзяў на сябе крэдыт.
"Паралельна аферыст намагае тэрмінова ўзяць “люстраны крэдыт” або “задэклараваць” ашчадак, якія захоўваюцца дома", – адзначаецца ў паведамленні.
У такіх выпадках варта скончыць размову. А, калі вы сталі ахвярай махлярства, то самастойна развязваць сітуацыю не варта – звярніцеся ў міліцыю.