BE RU EN

Для беларусаў увялі пенсійныя змены

  • 6.05.2025, 11:38

Навіна тычыцца ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

У Беларусі ўвялі змяненне, якое тычыцца прызначэння пенсій. Новаўвядзенне прадугледжанае пастановай Мінпрацы, яно тычыцца ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Змены закранулі пералік дакументаў для прызначэння асобных тыпаў пенсій. У яго ўключылі пасведчанне ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Навацыя пачала дзейнічаць з 1 траўня гэтага года.

Нагадаем, з гэтага месяца таксама на пяць гадоў знізілі пенсійны ўзрост для ветэранаў баявых дзеянняў, хто атрымаў статус інваліда ў мірны час. Як прагназавалі ў Мінпрацы, гэта закране больш за дзве тысячы чалавек.

Нагадаем, стандартны пенсійны ўзрост у Беларусі (не для ільготнікаў) складае 58 гадоў для жанчын і 63 гады для мужчын.

Са звестак Мінпрацы, у Беларусі пражывае 21 тысяча ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, з іх 455 з'яўляюцца інвалідамі вайны.

Апошнія навіны