BE RU EN

У Гарадзенскай вобласці плануецца закрыць чатыры ўстановы адукацыі

  • 6.05.2025, 9:36

Яшчэ 12 былі закрытыя летась.

У 2024 годзе ў Гарадзенскай вобласці было закрыта 12 бюджэтных арганізацый сацыяльнай сферы, яшчэ 18 рэарганізавана. Як піша «Позірк», пра гэта паведаміў начальнік Галоўнай фінансавай управы аблвыканкама Павел Ашурык у матэрыяле, апублікаваным у ведамасна-карпаратыўным часопісе "Фінансы. Улік. Аўдыт" (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Белдзяржстрах).

"Паводле папярэдняй ацэнкі, эканамічны эфект склаў 4,6 млн рублёў", - адзначыў Ашурык.

Акрамя таго, з ягоных слоў, у рамках выканання даручэнняў урада “перагледжаныя штаты і нарматывы колькасці, унесеныя змены, накіраваныя на прывядзенне штатных раскладаў бюджэтных арганізацый у адпаведнасць з рэальнай патрэбай”. "Гэтыя мерапрыемствы дазволілі скараціць больш як 1.000 штатных адзінак", - заявіў начальнік управы.

"Планы аптымізацыі “(гэты эўфемізм чыноўнікі выкарыстоўваюць замест слова “скарачэнне”) на 2025 год, распрацаваныя Гарадзенскім аблвыканкамам, праходзяць узгадненне з галіновымі міністэрствамі. "Усяго плануецца рэарганізаваць 3 установы адукацыі і 2 установы культуры, а 4 установы адукацыі закрыць. Гэтыя мерапрыемствы дазволяць скараціць да 200 штатных адзінак”, — паведаміў Ашурык.

Апошнія навіны