BE RU EN

Трамп: падзенне коштаў на нафту можа наблізіць мір ва Украіне

  • 6.05.2025, 9:48

Прэзідэнт ЗША заявіў пра "добрую пазіцыю для ўрэгулявання" вайны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што зніжэнне сусветных цэн нафты істотна ўскладняе эканамічную сітуацыю для Расеі і можа стаць вызначальным чыннікам у дасягненні мірнага пагаднення з Украінай.

Пра гэта ён заявіў журналістам у Белым доме, адзначыўшы, што Масква і Кіеў нібыта ўсё адно зацікаўленыя ва ўрэгуляванні канфлікту.

"Я думаю, што пры цяперашнім кошце нафты мы знаходзімся ў добрай пазіцыі для ўрэгулявання, - сказаў Трамп у панядзелак. - Яны хочуць урэгулявання, Украіна хоча ўрэгулявання. Калі б я не быў прэзідэнтам, ніхто б не дамаўляўся”.

У панядзелак кошт амерыканскай нафты маркі West Texas Intermediate знізіўся да $57,21 за барэль, што амаль на 27% ніжэй, чым у пачатку прэзідэнцтва Трампа. Зніжэнне коштаў звязана з пастановай OPEC павялічыць здабычу, нягледзячы на прагнозы аб змяншэнні попыту на фоне гандлёвых спрэчак, ініцыяваных адміністрацыяй Трампа.

Апошнія навіны