Ці пойдзе Мэрц на хаўрус з праварадыкаламі?
- 6.05.2025, 10:20
Палітолаг патлумачыў, што стрымлівае новага канцлера Нямеччыны.
Новаму Канцлеру Нямеччыны Фрыдрыху Мэрцу будзе не проста кіраваць урадам. Бо ў цяперашнім Бундэстагу праварадыкалы будуць самай буйной апазіцыйнай фракцыяй, піша РБК-Украіна.
У цяперашнім складзе бундэстага праварадыкальная партыя “Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АдН) стане самай шматлікай апазіцыйнай фракцыяй, што ўскладніць пазбяганне кантактаў з ёй для старшыні Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) Фрыдрыха Мэрца. Асабліва ўлічваючы мінімальную перавагу галасоў у парламенцкай большасці.
"Мэрцу будзе няпроста з-за таго, што, з аднаго боку, частка яго палітычнай сілы патрабуе ад яго ўтрымліваць брандмаўэр усялякім коштам. Але, з іншага боку, расце ўплыў асяроддзя, якое заяўляе, што брандмаўэр ужо не мае такой вагавой сілы, таму неабходна ад яго адмовіцца. Гэта перш за ўсё ўсходненямецкія дзеячы і розныя кансерватыўныя публіцысты”, - сказаў РБК-Украіна палітолаг-міжнароднік, аналітык у Заходнім інстытуце ў Познані Віктар Савінак.
Паводле ягоных слоў, аргументы прыхільнікаў скасавання "брандмаўэра" зводзяцца да двух тэзісаў. Першы - АдН не гатовая да сістэмнай працы ва ўрадзе і не мае адпаведных кадраў, таму яе прыцягненне ў кааліцыю прывядзе да зніжэння яе рэйтынгаў. Другі-удзел ва ўладзе нібыта прымусіць партыю перайсці да больш умеранай рыторыкі, як гэта ўжо адбывалася з іншымі радыкальнымі сіламі ў еўрапейскіх краінах.
"З абодвума гэтымі аргументамі можна дыскутаваць, асабліва з другой часткай, аб змякчэнні рыторыкі, бо мы бачым, што на працягу ўсёй ужо больш як 10-гадовай гісторыі АдН радыкалізуе сваю рыторыку», - сказаў Савінак.
Новы канцлер Нямеччыны
У гэтым годзе ў Нямечччыне адбыліся парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў кансерватыўны блок Хрысціянска-дэмакратычнй і Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХДУ/ХСУ), узначалены Фрыдрыхам Мэрцам.
5 мая ХДУ/ХСУ ўклалі кааліцыйнае пагадненне з сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны (СДП). Чакаецца, што ўжо на наступны дзень Бундэстаг прагаласуе за абранне Мэрца новым канцлерам.