Менчукі паведамляюць пра збоі ў «хатнім» Інтэрнэце
- 6.05.2025, 10:55
Збоі закранаюць розныя раёны горада.
Некаторыя карыстальнікі фіксаванага («хатняга») інтэрнэту кампаніі А1 у Менску паведамілі пра збоі ў працы сеткі.
Паведамленні пачалі з'яўляцца а 9:15 раніцы на форуме «Онлайнера», пра цяжкасці з доступам у Інтэрнэт трохі пазней таксама расказала некалькі чытачоў.
Збоі, калі меркаваць з паведамленняў, закранаюць карыстаьнікаў у розных раёнах горада, напрыклад, Першамайскім, Цэнтральным, Фрунзенскім, Ленінскім, Кастрычніцкім. Зрэшты, частка карыстальнікаў праблем з злучэннем не адчувае.
Як распавялі ў Тэхнічнай падтрымцы (званок па нумары 150-адзіная даведачна-інфармацыйная служба кампаніі), «на гэты момант існуюць тэхнічныя цяжкасці ў працы інтэрнэту і тэлевізіі. Спадзяемся на хуткае аднаўленне. Прыносім прабачэнні за нязручнасці»
Прадстаўнікі А1 далі каментар:
- Цяпер у часткі абанентаў фіксаванай сеткі А1 (правадны інтэрнэт) у г.Менску можа назірацца часовае зніжэнне хуткасці доступу. Тэхнічныя спецыялісты кампаніі вядуць работы для ўдакладнення прычын і аднаўлення працы сэрвісу.