У Польшчы ў аварыю трапіў аўтобус з амерыканскімі салдатамі
- 6.05.2025, 11:07
Ёсць пацярпелыя.
У Польшчы ўночы ў аўторак аўтобус з амерыканскімі жаўнерамі з'ехаў з дарогі, восем чалавек пацярпелі, паведамляе RMF FM.
У аўтобусе ехалі 35 чалавек. Гэта амерыканскія жаўнеры, якія ехалі з Нямеччыны ў Літву, пацвердзіла раніцай палкоўнік Ёана Клейшміт, прэс-сакратарка Генеральнага штаба Узброеных сіл Польшчы.
Паводле папярэдніх звестак, адзін з трох аўтобусаў, якія ехалі ў кірунку Уроцлава, з'ехаў з дарогі і ўпаў у кювет.
Усяго пацярпелі восем чалавек.
На месца здарэння было накіравана некалькі дзясяткаў пажарных і дзве машыны хуткай дапамогі. Таксама быў прадастаўлены другі аўтобус, у якім сабраліся пасажыры.
Пацярпелыя скардзіліся на галаўны боль і боль у шыйным аддзеле хрыбетніка. Аднак іх жыццю і здароўю нічога не пагражае