Мэрц нечакана не прайшоў на галасаванні на пасаду канцлера Нямеччыны
- 6.05.2025, 11:35
Яшчэ магчымыя два туры галасавання.
Кандыдат у канцлеры ФРГ ад хрысціянскіх дэмакратаў Фрыдрых Мэрц не меў поспеху на першай спробе галасавання ў бундэстагу Нямеччыны, паведамляе «Нямецкая хваля».
Падчас галасавання ён набраў 310 галасоў (для абрання неабходныя 316). «Супраць» прагаласавалі 307 дэпутатаў. Усяго ў бундэстагу 630 дэпутатаў.
Яшчэ магчымыя два туры галасавання.
Гэта першы выпадак у гісторыі ФРГ, каб кандыдат пасля паспяховых кааліцыйных перамоў не заручыўся падтрымкай у першым туры. Цяперашняму канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу ўдалося перамагчы ў першым туры таемнага галасавання — яго выбралі 395 дэпутатаў з 736.