На мяжы з Беларуссю нелегалы паранілі польскага памежніка
Вядуцца мерапрыемствы для затрымання 8 чалавек.
Учора, 5 траўня, Польшча зафіксавала больш за 80 спроб незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, «вядуцца мерапрыемствы для затрымання 8 чалавек», паведамляе прэс-служба польскай памежнай аховы.
«У бок польскіх патрулёў кідалі камяні, пацярпеў супрацоўнік памежнай службы. Яго жыццю нішто не пагражае. Пашкоджаны службовы аўтамабіль памежнай службы», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўразвяз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перасекчы мяжу. Дзеянні беларускіх уладаў на Захадзе расцанілі як форму гібрыднай вайны.
Краіны Балтыі і Польшча разглядаюць гэта як помсту за жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэпрэсій Лукашэнкі супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.