BE RU EN

Беларускі трэнер Аляксандр Гальчанюк узначаліў Расейскі ХК «Амур»

  • 6.05.2025, 12:24

У камандзе выступае ягоны сын.

Хабараўскі "Амур" у сезоне-2024/25 будзе ўзначальваць Аляксандр Гальчанюк.

Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба ў тэлеграм-канале. Кантракт з новым спецыялістам укладзены на адзін год.

Гальчанюк-старэйшы вядомы з выступаў за зборную Беларусі ў хакеі ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х. Ён быў удзельнікам Алімпіяды ў Нагана-1998 і чатырох чэмпіянатаў свету.

Досведу самастойнай працы ў Гальчанюка пакуль няма. Са снежня 2024 года ён займаў у «Амуры» пасаду трэнера ў развіцці. На пасадзе настаўніка хабараўцаў ён змяніў іншага экс-гульца беларускай хакейнай каманды Віктара Касцючонка, які ў лістападзе 2024 года прыняў каманду ў цяпер нябожчыка Андрэя Марцем'янава.

У “Амуры” выступае сын Гальчанюка — Аляксандр Гальчанюк-малодшы.

Апошнія навіны