Флік пра «Барселону»: Выдатна трэніраваць такую каманду
- 6.05.2025, 15:30
Сёння гішпанскі футбольны клуб згуляе з «Інтэрам».
Галоўны трэнер «Барселоны» Ганс-Дытэр Флік перад матчам 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Інтэрам» падзяліўся меркаваннем аб сваёй камандзе.
«Калі мы пачыналі сезон, ніхто не меў ні найменшага спадзеву на тое, чаго мы даможамся. Мы зарабілі два тытула, а цяпер нас чакае яшчэ адзін важны тыдзень. Я хачу, каб мае гульцы атрымлівалі асалоду ад сябе і тым, як мы выступаем. Мы жадаем атрымліваць асалоду ад гульні ў футбол і хочам, каб заўзятары атрымлівалі асалоду ад гэтага. Гэта выдатна - трэніраваць такую каманду»,- падае словы Фліка прэс-служба УЕФА.
У першай сустрэчы «Барсэлона «згуляла ўнічыю з «Інтэрам» з лікам 3:3. Матч у адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 6 траўня, ён пройдзе на стадыёне «Сан-Сіра» ў Мілане.