BE RU EN

У Беларусі на тры дні абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

  • 6.05.2025, 15:51

Пра што папярэджвае МНС?

Міністэрства надзвычайных сітуацый папярэджвае аб будучым пахаладанні. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі адразу на тры дні - да 9 траўня.

Са звестак Белгідрамета, уночы 7-га траўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да -5°C. Прычым не толькі на глебе, але і ў паветры.

Днём жа будзе звычайнае майскае надвор'е. Максімальная тэмпература паветра ад 9 да 15°С.

У чацвер і пятніцу (8-9 мая) сітуацыя істотна не зменіцца. Удзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Мокры снег уноччу пройдзе ў асобных раёнах.

9 траўня прагназуюць паўночны вецер, месцамі парывісты.

Апошнія навіны