Польскі памежнік пацярпеў ад дзеянняў мігрантаў на беларускай мяжы
- 6.05.2025, 16:46
У памежнікаў кідалі камяні.
Польскі памежнік пацярпеў ад дзеянняў мігрантаў на беларускай мяжы, пра гэта паведамляе польская памежная служба.
Як сказана ў паведамленні, мігранты з беларускага боку кідалі ў памежнікаў камяні, адзін з супрацоўнікаў польскай службы быў паранены, аднак яго жыццю нічога не пагражае. Таксама пашкоджаны патрульны аўтамабіль.
Усяго ў мінулы дзень на граніцы з Беларуссю польскія пагранічнікі зафіксавалі 80 спроб нелегальнага пранікнення. Восем чалавек затрыманыя.