BE RU EN

Фрыдрыха Мэрца абралі канцлерам Нямеччыны з другой спробы

  • 6.05.2025, 17:29

За яго прагаласавалі 325 дэпутатаў Бундэстага.

Бундэстаг абраў лідара блока ХДС/ХСС Фрыдрыха Мэрца федэральным канцлерам Нямеччыны. Ён зменіць на гэтай пасадзе сацыял-дэмакрата Олафа Шольца.

За яго прагаласавалі 325 дэпутатаў Бундэстага, 289 былі супраць, 1 - устрымаўся.

Адзначым, што Мэрц быў абраны Бундэстагам з другой спробы. Паколькі падчас першага тура кандыдату ад блока ХДС/ХСС не ўдалося атрымаць абсалютную большасць (ён набраў 310 галасоў). Такія інцыдэнты ні разу не адбываліся ў паваеннай гісторыі краіны.

Пасля правальнага галасавання пасяджэнне Бундэстага было перапыненае для партыйных кансультацый. І ўжо час другога туру за прызначэнне Мэрца канцлерам Нямеччыны прагаласавалі 325 дэпутатаў Бундэстага (галасаванне з'яўляецца таемным).

Для абрання кандыдату было дастаткова атрымаць 316 галасоў з 630 (у Бундэстагу 328 дэпутатаў ад ХДС і СДПГ). Такім чынам, 69-гадовы Мэрц становіцца дзясятым канцлерам Нямеччыны.

Мэрц для атрымання паўнамоцтваў канцлера яшчэ павінен атрымаць пасведчанне ад федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера ў палацы Бельвю. З атрыманнем гэтага дакумента ён афіцыйна становіцца канцлерам. Пасля гэтага ён адразу вяртаецца ў Бундэстаг для прыняцця прысягі.

Як чакаецца, пасля паспяховага прызначэння Мэрца канцлерам, таксама павінен быць зацверджаны і новы склад урада Нямеччыны.

Так, раней лідары Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны падпісалі ў Берліне 144-старонкавую кааліцыйную дамову. Дакумент стаў асновай для функцыянавання новага нямецкага ўрада.

Апошнія навіны