BE RU EN

Пагадненне аб выкапнях з ЗША: камітэт украінскай Рады даў «зялёнае святло» ратыфікацыі

  • 6.05.2025, 17:41
Пагадненне аб выкапнях з ЗША: камітэт украінскай Рады даў «зялёнае святло» ратыфікацыі

Цяпер наступным крокам стане ратыфікацыя дакумента ў сесійнай зале парламента.

Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны ў пытаннях міжнароднай палітыкі падтрымаў ратыфікацыю за аснову і агулам пагадненне аб выкапнях паміж Украінай і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Пра гэта ў Telegram напісаў народны дэпутат Украіны Яраслаў Жалязняк.

Цяпер наступным крокам стане ратыфікацыя дакумента ў сесійнай зале парламента, што адкрые шлях да практычнай рэалізацыі дамоўленасцей. Паводле інфармацыі Жалезняка, гэта павінна адбыцца ў чацвер, 8 траўня.

Са слоў нардэпа, была ўнесеная прапанова ў тэкст пастановы камітэта:

- усе дадатковыя дамоўленасці аб стварэнні Фонду аднаўлення, не могуць супярэчыць гэтаму Пагадненню;

- гэта пагадненне дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Украіны ў рамках міжнародна прызнаных межаў.

Нардэп удакладніў, што падчас пасяджэння камітэта 11 галасоў было «За», адзін - устрымаўся, яшчэ два не ўзялі ўдзелу ў галасаванні.

Апошнія навіны