BE RU EN

Маркетплэйс Ozon зрабіў новаўвядзенне для пакупнікоў у Беларусі

  • 6.05.2025, 19:51

Многім яно спадабаецца.

Маркетплэйс “Ozon Беларусь” запусціў паслугу постаплаты. Цяпер пакупнікі ў нашай краіне могуць аплачваць большасць тавараў катэгорыі Fashion ("Мода") пасля прымеркі ў пунктах выдачы замоваў, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

"Новая паслуга значна палепшыць кліенцкі вопыт і павялічыць колькасць заказаў", – гаворыцца ў паведамленні.

Постаплата ўжо даступная ў Беларусі і дзейнічае пры замове тавараў у пункты выдачы Ozon. Новая паслуга распаўсюджваецца на тавары са спецыяльнай пазнакай “Аплата пры атрыманні” - яна ахоплівае да 80% асартыменту катэгорыі Fashion; адзенне, абутак, галаўныя ўборы, пальчаткі, рамяні, гальштукі, жаночыя торбы, мужчынскія клатчы і іншыя аксэсуары. Усяго постаплата распаўсюджваецца на больш за 15 млн тавараў.

Каб скарыстацца постаплатай, пры афармленні замовы трэба выбраць спосаб аплаты "Аплаціць пасля атрымання" і пазначыць банкаўскую карту: сродкі будуць спісаны толькі пасля пацверджання выкупу тавару ў пункце выдачы Ozon. Калі ў замове прысутнічаюць тавары з катэгорыі постаплаты і іншыя тавары, яны аплачваюцца паасобна: кошт тавараў з перадаплатнай сістэмай спішацца адразу, а з постаплатнай - пасля атрымання замовы.

Агульны кошт тавараў, якія можна аплаціць пры атрыманні, залежыць ад гісторыі ўзаемадзеяння пакупніка з маркетплэйсам. Базавы ліміт постаплаты складае 800 рублёў і павялічваецца з кожнай выкупленай замовай.

Апошнія навіны