BE RU EN

Паветраныя сілы УСУ паказалі F-16, які знішчыў пяць беспілотнікаў падчас начнога нападу РФ

  • 6.05.2025, 20:05

Фотафакт.

Камандаванне Паветраных сіл УСУ апублікавала здымак знішчальніка F-16, які паспяхова выканаў баявую задачу падчас адбіцця чарговага паветранага нападу РФ уначы 6 траўня.

«Раніца 6 траўня 2025 года. Паляўнічыя за шахедамі вяртаюцца дахаты… Пад крыламі гэтага F-16 засталася толькі адна ракета. А значыць пяць AIM-9 дасягнулі сваіх мэт!», - паведамілі ў прэс-службе Паветраных сіл.

У камандаванні падзякавалі ўкраінскім пілотам за эфектыўную працу і захаваныя жыцці.

Для знішчэння паветраных пагроз Сілы абароны прыцягваюць авіяцыю, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі радыёэлектроннай барацьбы і мабільныя агнявыя групы.

Апошнія навіны