BE RU EN

Зборная Беларусі ў хакеі трэці раз запар абыграла Расею

  • 6.05.2025, 21:05

Наступная сустрэча зборных адбудзецца 8 траўня ў Менску.

У рамках "Тура зборнай" нацыянальная каманда Беларусі атрымала чарговую перамогу над камандай "Расея 25".

У матчы, які прайшоў 5 траўня, выхаванцы Дзмітрыя Квартальнага ўпэўнена перайгралі супраціўнікаў з лікам 3:1.

Хет-трык Віталя Пінчука стаў ключавым чыннікам поспеху беларусаў. Форвард вызначыўся на 12-й, 22-й і 42-й хвілінах, аформіўшы класічны хет-трык.

Асабліва варта адзначыць дзейсны звязак з Ягорам Борыкавым, які аддаў дзве галявыя перадачы. Адзіны гол у расейскай каманды на рахунку Вараб'ёва на 33-й хвіліне,які скараціўшы адставанне да мінімуму, але выратаваць гульню расейцам гэта не дапамагло.

Гэты матч стаў трэцім у серыі паміж камандамі. У першых дзвюх сустрэчах беларусы таксама атрымалі перамогі:

2 траўня ў Астане - 4:2

4 мая ў Тальяці - 8:7 (у авертайме).

Наступная сустрэча зборных адбудзецца 8 траўня ў Менску. Матч абяцае быць прынцыповым: расейская каманда, напэўна, пастараецца ўзяць рэванш, а беларусы паспрабуюць захаваць пераможную серыю.

Апошнія навіны