BE RU EN

У Беларусі перапісана восем рэкордаў холаду

  • 7.05.2025, 11:13

У Бабруйску - новы гістарычны мінімум траўня.

Восем тэмпературных антырэкордаў зафіксавана мінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Халадней за ўсё было ў Бабруйску — 4,5 градуса марозу. Тут перакрочылі ўсе гістарычныя мінімумы ночы і ўсяго месяца (-4 градуса 6 траўня 1999 года).

У Менску ранейшы антырэкорд ночы пратрымаўся два гады (-3,8 супраць -3,5 у 2023 годзе).

З 7 да 9 траўня Белгідрамет зноў прагназуе прымаразкі да -5. Удзень не вышэй за 13-15 градусаў цяпла. Уночы 9 траўня магчымы мокры снег.

Апошнія навіны