BE RU EN

Расейка ехала праз Беларусь у Літву з вялікай сумай грошай

  • 7.05.2025, 12:42

На мяжы яе затрымалі, а валюту-канфіскавалі.

Крымінальную справу за кантрабанду буйной сумы еўра распачалі ў дачыненні да грамадзянкі Расні, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).

Іншаземка ехала ў Літву праз Беларусь на аўтамабілі Toyota. З сабой яна везла 32 тысячы еўраў. Перад пунктам пропуску "Каменны Лог" яна пакінула сабе толькі 8 тысяч, а больш як 24 тысячы перадала кіроўцу. З іх мужчына пакінуў сабе 7 тысяч, а астатнія грошы схаваў у торбу з асабістымі рэчамі.

Пры праходжанні мяжы пасажырка заявіла, што ў яе адсутнічаюць тавары, якія падлягаюць дэклараванню. Падчас кантролю мытнікі знайшлі ўсю суму.

«Паколькі 32 тысячы еўраў складаюць буйны памер, у дачыненні да грамадзянкі Расеі Гарадзенскай рэгіянальнай мытняй распачатая крымінальная справа паводле прыкмет учынення злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 228 КК (кантрабанда)», — паведамілі ў ДМК.

Да пасановы суда грошы канфіскаваныя. Калі віна жанчыны будзе даведзеная, ёй пагражае штраф, абмежаванне волі або ад двух да пяці гадоў калоніі.

Апошнія навіны