BE RU EN

Беларускім фехтавальнікам дазволілі ўдзел у міжнародных турнірах

  • 7.05.2025, 14:26

Але толькі ў нейтральным статусе.

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) зняла санкцыі са спартоўцаў з Беларусі і Расеі і дазволіла ім удзельнічаць у камандных спаборніцтвах пад сваёй эгідай.

Аднак спартоўцы павінны мець нейтральны статус, адзначае прэс-служба Федэрацыі. Выступаць яны могуць пад сцягам FILE ўжо сёлета.

У 2023 годзе Міжнародная федэрацыя фехтавання забараніла выступы ўсіх беларускіх і расейскіх спартоўцаў і афіцыйных асоб. Сяброўства беларускай і расейскай федэрацый фехтавання ў FIE было прыпыненае.

Апошнія навіны