Financial Times: Брусэль пашырае фронт супраць Масквы
- 7.05.2025, 15:39
Пад прыцэлам кампаніі з В'етнама, Турцыі і Сербіі.
Еўрапейскі Звяз рыхтуе 17-ы пакет санкцый супраць Расеі, і гэтым разам ягоная мэта — не толькі Масква, але і тыя, хто дапамагае ёй абыходзіць абмежаванні. Пад прыцэлам — больш за 20 кампаній з трэціх краін, уключаючы В'етнам, Турцыю, Сербію, а таксама 149 танкераў так званага «ценявога флоту» Крамля, піша Financial Times (пераклад-сайт Charter97.org).
Як паведамілі крыніцы Financial Times, меры закрануць амаль 60 фізічных і юрыдычных асоб з Расеі і Кітая. Гэта першы выпадак, калі ЕЗ мае намер наўпрост увесці санкцыі супраць в'етнамскіх кампаній за дапамогу Маскве. Брусэль таксама ўзмацняе ціск на Сербію, якая ўсё яшчэ адмаўляцца далучацца да антырасейскіх захадаў.
Акрамя таго, пакет пашырае спіс забароненых да экспарту ў Расею тавараў падвойнага прызначэння — ад хімікатаў да запчастак для станкоў. Выключэнне прапанаванае толькі для праекта «Сахалін», важнага для энэргетычнай бяспекі Японіі — да чэрвеня 2026 года.
Санкцыі таксама стануць своеасаблівым «тэстам на лаяльнасць» для прэм'ера Вугоршчыны Віктара Орбана, які пагражае накласці вета. Брусэль занепакоены: натхнёны рыторыкай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб міры і аднаўленні эканамічных сувязяў з Расеяй, Орбан можа сарваць галасаванне ў ліпені.