BE RU EN

Лукашэнка памілаваў 42 палітычныя вязні

  • 7.05.2025, 16:08

18 жанчын і 24 мужчыны.

Аляксандр Лукашэнка памілаваў 42 чалавек, асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Як паведамілі ў прэс-службе дыктатара, пастанова аб памілаванні прынятая «напярэдадні святкавання Дня Перамогі».

Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. З іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін - інваліднасць. У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое-шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшыя за 50 гадоў, адзін чалавек дасягнуў пенсійнага ўзросту.

Апошнія навіны