BE RU EN

Расійскія беспілотнікі чатыры разы перасякалі мяжу Беларусі

  • 7.05.2025, 16:40

Гэта адбылося падчас масаваных нападаў на Украіну 6-7 траўня.

Пры масаваных нападах на Украіну 6-7 траўня расейскія беспілотнікі чатыры разы перасякалі мяжу Беларусі. Адзін дрон уварваўся раніцай 6 траўня і яшчэ тры — 7 траўня, піша «Флагшток».

Са звестак телеграм-канала «Рында маніторыць», усе дроны заляталі ў Брагінскі раён, перасякаючы дзяржмяжу, якая праходзіць па рацэ Дняпро. Далейшы лёс беспілотнікаў невядомы.

Такім чынам, колькасць уварванняў у беларускую паветраную прастору зноў узрасла. За ўвесь красавік, са звестак выдання, было зафіксавана толькі 3 выпадкі залётаў БПЛА — 10 і 23 красавіка.

Апошнія навіны