BE RU EN

«Засыпала ўсю дарогу»

  • 7.05.2025, 17:02

У Гародні ля моста абрынуляся частка падпорнай сцяны.

Праехаць па вуліцы Падольнай у Гародні найбліжэйшым часам будзе праблематычна: цяпер яна перакрытая абломкамі камянёў і блокаў. У сярэдзіне дня 7 траўня на дарогу нечакана абрынулася частка падпорнай сцяны эстакады, што праходзіць пад чыгункай, піша NewGrodno.by.

«Ніхто, папярэдне, не пацярпеў. Але праехаць проста цяпер немагчыма. Усю дарогу засыпала», - адзначыў адзін з відавочцаў.

Як паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс», сітуацыю каментуе генеральны дырэктар Гарадзенскага гарадскога ЖКГ Міхаіл Місюля:

«Сёння а 15.30 у аварыйна-дыспетчарскую службу гарадскога ЖКГ паступіла паведамленне аб абрушэнні тынкавага пласта падпорнай сценкі маставога збудавання, якое знаходзіцца на вуліцы Падольнай. У цяперашні час службамі ЖКГ вядуцца работы для вызвалення праезнай часткі ад адпалай тынкоўкі. Далейшымі сіламі ўласніка моста, а гэта Беларуская чыгунка, будзе праведзенае абследаванне на прадмет захаванасці апорных здольнасцяў менавіта падпорных сценак маставога збудавання. Абвальванне адбылося не моста, а менавіта падпорнай сцяны адхону маставога збудавання»

Апошнія навіны